Бабруйск: якім мы хочам бачыць свой горад?

22 лістапада кампанія "Будзьма беларусамі!" запрашае ўсіх неабыякавых жыхароў і гасцей горада падзяліцца сваімі меркаваннямі на ток-шоў "Бабруйск: якім мы хочам бачыць свой горад?".

 

Бабруйск, бадай, адзін з першых гарадоў, які прыгадваюць у размове пра Беларусь. Гэта адзін з самых знакавых гарадоў, якім валодалі Радзівілы, Гаштольды, Трызны. Горад, адзначаны на мапе Еўропы XVI стагоддзя. Горад рамеснікаў і гандлёвы цэнтр Вялікага Княства!

 

Але сёння, як і большасць беларускіх гарадоў, Бабруйск не мае свайго персанальнага аблічча. Будынкі савецкай забудовы, адсутнасць цікавых гарадскіх прастораў і выразнага ўяўлення па пытаннях архітэктуры і афармлення (ад гарадскіх шыльдаў да колеру фасадаў).

 

22 лістапада кампанія "Будзьма беларусамі!" запрашае ўсіх неабыякавых жыхароў і гасцей горада падзяліцца сваімі меркаваннямі на ток-шоў "Бабруйск: якім мы хочам бачыць свой горад?".

 

У ДЫСКУСІІ БЯРУЦЬ УДЗЕЛ:

  • Антон Астаповіч (Мінск), старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў,
  • Валер Аляксееў (Бабруйск), ініцыятар усталявання помніка Шуры Балаганаву, герою кнігі Ільфа Пятрова "Залое цяля"
  • Анастасія Дудаль (Бабруйск), дызайнер, пераможца конкурсу на лепшы праект Моладзевага парку,
  • Вольга Маханенка (Лепель), менеджар міні-праектаў па стварэнні турыстычных брэндаў Лепельшчыны, арганізатар фестывалю "У госці да Лепельскага цмока"

 

АБМЯРКОЎВАЕМ РАЗАМ:

  • візуальнае аблічча горада;
  • архітэктура і эстэтыка;
  • якім мы бачым свой горад у будучым;
  • досвед і паспяховыя прыклады іншых гарадоў Беларусі.

22 лістапада

18.00-20.00

тайм клуб "1387"

вул. Савецкая 97-2

Уваход вольны!

Даведкі: +375293199309, budzma.mogilev@gmail.com