Жывая бібліятэка

Запрашаем бабруйчан пад час Тыдня беларускага мыслення на ЖЫВУЮ БІБЛІЯТЭКУ!

 

23 верасня

18.00-21.00

тайм-клуб "1387"

Уваход вольны

Папярэдняя рэгістрацыя тут

 

"Жывая бібліятэка" – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам "кніг" выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні. "Кніга" – гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досьвед, незвыклы для "большасці" лад жыццяя альбо светапогляды.

 

Працуе "Жывая Бібліятэка" гэтак жа, як і звычайная: "чытачы" прыходзяць, атрымліваюць "картку чытача", выбіраюць "кнігу" і чытаюць яе на працягу пэўнага часу.

 

"Жывая бібліятэка" можа быць карысная вам, калі вы хочаце:

  • Абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;
  • Задаць пытанні людзям-прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца аб іх жыццёвым досьведзе, пачуццях і праблемах, з якімі яны сутыкаюцца ў грамадстве;
  • Лепш зразумець вашых сваякоў, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.

Паступова мы будзем анансаваць "кнігі", якія вы зможаце пачытаць пад час нашай сустрэчы 23 верасня!

 

Да сустрэчы!