Паўстанцы-Party на Дзень роднай мовы

Паўстанцы. Вольны мікрафон ды добры настрой у Дзень роднай мовы ў тайм-клубе "1387".

 

Паважаныя сыбры, запрашаем вас 21 лютага на свята Роднай мовы. Пад час сустрэчы кожны зможа прымерыць на сябе ролю знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.), альбо стаць простым беларусам і паспрабаваць паўплываць на сыход паўстання 1863-га года!

 

Так, мы запрашем вас на ролевую гульню "Паўстанцы". Гульня пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаваннях і выказваннях сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, майстэрскі блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка – права кожнага ўдзельніка.

 

Не хвалюйцеся, калі вы ніколі не гулялі ў "Паўстанцаў" ці ў іншыя ролевыя гульні, і, нават, калі вы не добра ведаеце гісторыю таго часу, мы распавядзем, прэзентуем і навучым гуляць усіх і кожнага!

 

Таксама ў гэты вечар вас чакае вольны мікрафон. Вершы, песні ды проста віншаванні па-беларуску - гэта будзе вельмі ўтульны ды прыемны вечар у тайм-клубе "1387" у Дзень роднай мовы!!!

 

  • 21 лютага
  • 18.00-22.00
  • Кошт: 5 Br
  • Зніжка 50% за віншаванне па-беларуску (вольны мікрафон ужо чакае вас!)

Папярэднi запic на гульню "Паўстанцы" тут альбо іайбер +375297825115