Прэзентацыя Анталогіі беларускага мыслення ў Бабруйску

21 верасня ў тайм-клубе “1387” у межах Тыдня беларускага мыслення адбудзецца сустрэча з Таццянай Вадалажскай з нагоды выхаду Анталогіі беларускага мыслення 2000-2015 гг., якая пабачыла свет пад назвай "Код прысутнасці".

 

Лятучы ўніверсітэт, Беларускі калегіюм, Міжнародны кансорцум ЕўраБеларусь запрашаюць на прэзентацыю Анталогіі беларускага мыслення 2000-2015 г.

 

"Код прысутнасці"

 

Анталогія – гэта 23 знакавых тэкста беларускіх мысляроў і інтэлектуалаў за 2000-2015 гады. Выдадзеная Лятучым універсітэтам і Беларускім калегіюмам, Анталогія падводзіць вынікі пятнадцаці гадовага перыяду сталення беларускай думкі і сучаснага інтэлектальнага дыскурса. У кнізе сабраныя тэксты розных жанраў і стыляў – тут і маніфесты, і метафізычныя развагі, крытыка падыходаў і рэакцыя на выклікі сучаснага свету, паглыбленне ў карані цывілізацыі ад самага пачатку і асэнсаванне Беларусі "якой яна ёсць".

 

Чаму беларускае мысленне самае метафізічнае? Якія тэмы найбольш хвалююць інтэлектуалаў? Ці ўвогуле можна лічыць мысленне “беларускім”? Па якіх крытэрах вызначыць, дзе ёсць мысленне? Што намыслілі за 15 год беларускія інтэлектуалы? Разам з Таццянай Вадалажскай удзельнікі сустрэчы змогуць паразважаць і паспрачацца пра пакручысты лёс мыслення, пра яго паўставанне і сталенне, пра герояў і знакавыя падзеі, а таксама пра ўнікальныя ідеі і адметнасці, што складаюць асабісты стыль беларускага мыслення і сучаснасці.

 

Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі! Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу. Плануеце быць з намі, стаўце + тут

 

21 верасня

18.00-20.00

Тайм-клуб "1387"

вул. Савецкая, 97-2, Бабруйск

Ёсць пытанні, тэлефануйце +375297825115

Уваход вольны!

 

У арганізацыйны камітэт Тыдня ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускі Калегіум, “Мова Нанова”, “Беларусский журнал”, кнігарня “ЛогвінаЎ”, Інстытут палітычных даследаванняў “Палiтычная сфера”.