СВАЕ КІНО! Фільмы-пераможцы кінафестывалю Bulbamovie 2016

26 лістапада ў тайм-клубе "1387" глядзім і абмяркоўваем фільмы-пераможцы кінафестывалю Bulbamovie 2016.

 

Bulbamovie - штогадовы фестываль новага беларускага кіно. Гэта парад дэбютаў і творчых пошукаў, крэатыўных заявак і нестандартнай працы з культурнай традыцыяй. Ігравое кіно, анімацыя, дакументальныя фільмы - палітра пошукаў новага пакалення беларускіх кінаўтараў. Наша кіно на заўтра.

 

Галоўная мэта фестывалю "Бульбамуві" – стымуляваць пошукі і эксперыменты маладых беларускіх аўтараў, садзейнічаць развіццю айчыннага кіно, а таксама пашыраць міжнародныя кантакты кінематаграфістаў, падкрэсліваюць арганізатары фестывалю.

 

26 лістапада

18.00-20.00

тайм-клуб "1387"

вул. Савецкая, 97-2

Ууваход вольны

Плануеце быць з намі, стаўце + тут

 

Глядзім і абмяркоўваем:

  • Душы мёртвыя, рэж.Віктар Красоўскі, 27’58 хв. (Залатая бульба за лепшы мастацкі фільм)
  • Дваццацьшаснаццаць, рэж. Андрэй Крывіцкі, Зміцер Рачкоўскі, 15 хв. (Спецыяльная ўзнагарода журы за мастацкі фільм )
  • Вянок, рэж. Павал Недзведзь, 15 хв. (Прыз гледацкіх сымпатыіі Bulbamovie 2016)