Ці мае межы грамадская актыўнасць!?

Кампанія "Будзьма беларусамі!" запрашае да ўдзелу ў публічнай дыскусіі ў Бабруйску!

  • 31 сакавіка
  • 18.00
  • тайм-клуб "1387"
  • вул. Савецкая, 97-2
  • Уваход вольны

Быць актыўным і сапраўдным стваральнікам свайго жыцця, несці адказнасць за ўласны лёс важна для любога чалавека. І часта, сутыкаючыся са здавалася б непераадольнымі цяжкасцямі, мы нават не задумваемся, што многім людзям у нашым грамадстве даводзіцца нашмат складаней дасягаць сваіх мэтаў і мараў.

 

Дык што такое грамадская актыўнасць і навошта яна? Як грамадству навучыцца прымаць іншых людзей як роўных, узмацняючы высілкі адзін аднаго? Як успрымаць сябе ў соцыуме, калі ты "з абмежаванымі магчымасцямі", і чаму выраз "абмежаваныя магчымасці" састарэў? І дзе бабруйчане, у тым ліку з асаблівасцямі, могуць самарэалізоўвацца і знаходзіць адзін аднаго? Адказы на гэтыя ды многія іншыя пытанні кампанія "Будзьма беларусамі!" прапаноўвае пашукаць разам падчас дыскусіі!

 

31 сакавіка кампанія "Будзьма беларусамі!" запрашае натхніцца поспехам асаблівых людзей, паразважаць на гарачыя тэмы і знайсці аднадумцаў у Бубруйску!

 

Асаблівыя героі дыскусіі:

 

Ангеліна Уэльская – першая беларуская мадэль з ДЦП, ініцыятар праекта "Натхнёны табой".

Аляксандр Аўдзевіч – з Ліды да Балтыйскага мора на ручным ровары! Як перажыць сур’ёзную траўму і навошта ў Лідзе зала па рэабілітацыі калясачнікаў? Аўтар праекта "Не губляйся! Паспрабуй!".

Таццяна Пукала – арганізатар урбаністычнай "Школы супергерояў" у Бабруйску і актывіст клуба "Міласэрнасць і здароўе" (пры Чырвоным крыжы).

 

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

 

Даведкі: (029) 31993 09, Юрый Стукалаў, каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" па Магілёўскім рэгіёне
jstukalov@gmail.com, razam@budzma.org