Эскіз спектакля па п'есе Лёхі Чыканаса "Сэкс мне не патрэбен" work-in-progress"

Толькі 7 жніўня ўпершыню ў Бабруйске: скандальная п'еса Лёхі Чыканаса "Сэкс мне не патрэбен". Незвычайнае мультымедыйнае чытанне: відеа, гукавыя эфекты, задушэнне на пляцоўке і сапраўдны жывы аўтар!

 

Лёха Чыканас: "Аўтар п’ес, сцэнараў, песень, сторібордаў да коміксаў, крунэр без ангажэменту, акцер з амплуа трансгендэра-неўрастэніка, граю за жылле і ежу". Нарадзіўся на часова акупіраваных тэрыторыях. З юных гадоў злоўжываў фальшывым бляскам і квазі-арыстакратычнасцю. Заўважаны ў сувязях з журналістамі (мінская газета “Навiнкi”, 1998 – 2004 гг.), кінематаграфістамі (аўтар сцэнара фільма “Случай з пацаном”, рэж. Сяргей Лобан, 2001 г .), акторамі (задзейнічаны ў спектаклях тэатральнай студыі Fortinbras і Беларускага свабоднага тэатра (BFT), 2012-2014 гг.), кабарэц’ерамі (літаратурна-музычнае Cabarett Matilda Storr, 2009 – 2010 гг., кабаре Чыканас & Магнолія, 2015 – цяперашні час). 

Час ад часу забаўляецца драматургіяй:

  • 2014 г. - шорт-ліст фестываля маладой драматургіі “Любімаўка” (п’еса “Двое лішнія, трэці – праз меру”).
  • 2016 г. – шорт-ліст Біеннале драматургіі “Свабодны тэатр” (п’еса “Крым-Дрым-Дым”)
  • 2016 г. – шорт-ліст Конкурса-фестываля сучаснай беларускай драматургіі WriteBox (п’еса “Сэкс мне непатрэбен”).
  • 2016 г. - шорт-ліст фестываля маладой драматургіі “Любімаўка” (п’еса “Сэкс мне не патрэбен”).

7 жніўня. 17.00. Тайм-клуб "1387". вул. Савецкая, 97-2

 

Уваход: free donation, а калі казаць па-бабруйску: колькі ёсць і колькі не шкада