1 лютага – 15 сакавіка — курс па сторытэлінгу

Сторытэлінг для грамадзянскай супольнасці – курс ад Фонду грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

З-за вялікага «шуму» ў публічным дыскурсе грамадзянскім актывістам цяжка дабіцца таго, каб іх гісторыі былі пачутыя. Гэты курс дапаможа знайсці інструменты для камунікацыі з аўдыторыяй.

Заняткі праводзяцца на ангельскай мове, праграма складаецца з відэасемінараў, «жывых» семінараў, індывідуальнага коўчынгу і хатніх заданняў. Паспяховыя ўдзельнікі/_цы атрымаюць сертыфікаты і крэдыты анлайн-платформы «Гарады навучання».

  • Для каго: лідары грамадзянскай супольнасці, культменеджары, актывісты і інш.
  • Калі: 1 лютага – 15 сакавіка.
  • Фармат: анлайн.

Дэдлайн: 20 студзеня.
Падаць заяўку.