1 жніўня – старт праграмы для дзяўчат Career Lab: як уладкавацца на добрую працу пасля вучобы?

ProWomen By запрашае дзяўчат на бясплатную праграму па кар’ерным развіцці Career Lab.

Першая праца можа моцна паўплываць на будучую кар’еру. Таму важна ўладкавацца ў кампанію, якая адпавядае вашым прафесійным планам і інтарэсам.

Канкурэнцыя можа быць высокай. Ці адпраўляеце вы рэзюмэ, ідзяце на сумоўе ці пачынаеце сваю першую стажыроўку, вы павінны быць упэўненыя, што вас заўважаць.

Career Lab дапаможа пазбегнуць распаўсюджаных памылак пры пошуку працы, атрымаць job offer і лепш падрыхтавацца да прафесійнай будучыні.

Гэтая праграма для дзяўчат, якія:

  • рыхтуюцца да пошуку першай працы
  • ужо працуюць, але хочуць рухацца далей
  • працуюць не больш за два гады і плануюць змяніць сферу
  • нядаўна скончылі курсы па новай спецыяльнасці і ў пошуку працы
  • вяртаюцца ў наём пасля доўгага перапынку, напрыклад, дэкрэту

Штотыдзень на Career Monday эксперткі ў сферы рэкрутынгу і HR будуць распавядаць пра розныя этапы пошуку працы. За 8 анлайн-сустрэч удзельніцы пройдуць шлях ад складання рэзюмэ, да адаптацыі на новым месцы.

Рэгістрацыя на першы вэбінар «Як расказаць пра сябе ў рэзюмэ, каб зацікавіць працадаўцу» ужо адкрыта.

Рэгіструйцеся на першы вэбінар і сачыце за анонсамі наступных Career Monday на сайце ProWomen By:

  • 8 жніўня. Пошук працы: як атрымаць запрашэнне ў кампанію мары
  • 15 жніўня. Сумоўе і інтэрв’ю: прайсці, каб застацца
  • 22 жніўня. LinkedIn як інструмент для пошуку працы
  • 29 жніўня. Пошук працы на міжнародным рынку

ProWomen By – некамерцыйная арганізацыя, якая дапамагае жанчынам зарабляць больш. ProWomen By прыцягвае экспертак, каб даць дзяўчатам неабходныя практычныя інструменты для развіцця бізнесу, працы на фрылансе і прафесійнага росту.