12 лютага — “Бранчы з Краснымі”
«Бранчы з Краснымі»: размовы пра культуру, мастацтва, літаратуру ў прыемнай кампаніі.
«Бранчы з Краснымі»: размовы пра культуру, мастацтва, літаратуру ў прыемнай кампаніі. Першыя бранчы былі прысвечаны жыццю і творчасці Эфраіма Севелы і Сола Шульмана.
“Можна сказаць, што гэта такі факультатыў «Акадэміі».Мы сутыкнуліся з тым, што людзі зусім рознага ўзросту, у тым ліку, значна маладзейшыя за 50 гадоў, пыталіся ў нас, ці можна далучыцца да заняткаў «Акадэміі».
Пабачыўшы такі запыт, мы вырашылі паспрабаваць пашырыць аўдыторыю і праводзіць факультатыўныя сустрэчы для большага кола, без абмежавання ўзросту», – распавядае Святлана Красная.
Дзве першыя сустрэчы прайшлі ў кавярні «Базілік».
Месца наступных факультатываў будзе ўдакладняцца, час і дзень вызначаныя – нядзеля, 11.00, двойчы на месяц.
Бліжэйшая сустрэча адбудзецца 12 лютага.
Тэма наступнай сустрэчы ўдакладняецца.
Каб задаць пытанні, даведацца нейкія дэталі пра бранчы, запісацца на наступную сустрэчу, пішыце Святлане Краснай у Instagram