2 жніўня – бясплатны інтэнсіў для спецыялістак па анлайн-прасоўванні
Большасць людзей шукаюць патрэбныя ім тавары і паслугі ў інтэрнэце. Патэнцыйныя кліенты могуць быць у адным кліку ад вашай прапановы.
Новая бясплатная праграма ProWomen By “Стратасфера School” дапаможа фрылансерам навучыцца распрацоўваць дыджытал-стратэгіі і перайсці ад выкарыстання разрозненага набору інструментаў да сістэмнага прасоўвання бізнесу кліентаў. Праграма праходіць анлайн, далучыцца можна з любога горада Беларусі.
На месячны інтэнсіў “Стратасфера School” запрашаюць спецыялістак па анлайн-прасоўванні, якія працуюць як фрылансеры, індывідуальныя прадпрымальнікі ці заснавальніцы невялікіх маркетынгавых агенцтваў. Ва ўдзельніц павінен быць вопыт анлайн-прасоўвання і працы з заказчыкам у адной са сфер — вядзенне сацсетак і запуск рэкламы, капірайтынг, распрацоўка маркетынгавай і дыджытал стратэгіі.
Для ўдзелу неабходна падаць заяўку да 28 ліпеня і прайсці адбор. Чым падрабязней будзе запоўнена заяўка, тым больш шанцаў патрапіць на навучанне.
Старт навучання — 2 жніўня 2022 года.
Чаму вы навучыцеся?
- Выбудоўваць адносіны з заказчыкам і ацэньваць праект.
- Вывучаць аўдыторыю і канкурэнтаў, каб лепш прасоўваць прадукт.
- Прыцягваць большую колькасць кліентаў, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі і каналы прасоўвання.
- Ствараць адзіны стыль камунікацыі і пазіцыянавання прадукта або паслугі.
- Ставіць мэты прасоўвання і кіраваць канверсіямі.
- Распрацоўваць дыджытал-стратэгіі для заказчыкаў, каб прыцягваць новых кліентаў.
Працягласць: 1 месяц — 6 модуляў (па 2 гадзіны кожны) і 4 сустрэчы з эксперткамі для кансалтынгу і зваротнай сувязі па хатніх заданнях.
Поўная праграма і расклад модуляў даступныя па спасылцы.
Акрамя інтэнсіву, арганізатары плануюць бясплатныя анлайн-сустрэчы па дыджытал-прасоўванні «Стратасфера Talks» і асобную праграму для прадпрымальніц, якія самі прасоўваюць бізнэс, «Стратасфера Camp».
Даведацца больш пра дадатковыя магчымасці праграмы “Стратасфера” можна на сайце ProWomen By
ProWomen By — некамерцыйная арганізацыя, якая падтрымлівае дзяўчат, захопленых ідэяй сваёй справы. ProWomen By прыцягвае экспертаў, каб даць дзяўчатам неабходныя практычныя інструменты для запуску і развіцця свайго бізнесу, і дапамагае наладзіць патрэбныя бізнес-сувязі.