20-30 лістапада — кінафестываль “Паўночнае ззянне”
З 20 па 30 лістапада любы беларус — унутры Беларусі ці ў замежжы — зможа паглядзець усю праграму кінафестывалю ў анлайне абсалютна бясплатна.
На «Паўночным ззянні» можна будзе паглядзець 29 найкруцейшых стужак, сярод якіх 15 фільмаў балтыйска-нардычнай праграмы, 3 фільмы — спецыяльнай украінскай праграмы Ukraine mon amour, а таксама 11 фільмаў беларускай. У праграме жанры – баёпік, палітычны трылер, драмедзі, анімацыя, жыццесцвярджальная драма, гібрыд, дакументальныя фільмы, разважанні, кінакомікс і спартовая драма.
- Калі: з 20 па 30 лістапада
- Дзе: анлайн, папярэдняя рэгістрацыя абавязковая