20 верасня – бясплатны анлайн-курс для прадпрымальніц, якія прадаюць тавары

Адным з важных дзелавых навыкаў для ўсіх прадпрымальнікаў з’яўляецца лічбавы маркетынг. Навыкі digital-прасоўвання дапамогуць вам развіваць бізнэс без неабходнасці аддаваць маркетынгавыя задачы на аўтсорсінг.

ProWomen by запускае новы анлайн-курс у рамках праграмы «Стратасфера» — Стратасфера Bootcamp. На першы набор запрашаюць прадпрымальніц, якія прадаюць тавары — займаюцца рамесніцтвам, вытворчасцю альбо перапродажам.

Стратасфера Bootcamp падыдзе вам, калі вы самі займаецеся маркетынгам свайго бізнэсу — ад пастаноўкі задач, да выбару месцаў прасоўвання.

Як патрапіць на курс?

Залічэнне адбываецца па выніках конкурснага адбору. Для ўдзелу запоўніце на сайце ProWomen by заяўку да 15 верасня ўключна.

Чым больш падрабязнымі будуць адказы на пытанні, тым больш шанцаў атрымаць запрашэнне на навучанне. 16 верасня арганізатары паведамяць пра вынікі адбору на пошту, што будзе прапісана ў заяўцы.

Старт навучання — 20 верасня 2022 года.

Навучанне бясплатнае.

Навошта запісвацца на курс?

Пакрокавае навучанне пазнаёміць вас з усім, што трэба ведаць для распрацоўкі digital-стратэгіі, каб вывесці бізнэс на новы ўзровень. Курс дапоўнены практычнымі заданнямі — вы будзеце працаваць над стратэгіяй развіцця свайго бізнэсу, і ўбачыце сучасныя маркетынгавыя тэхналогіі і інструменты ў дзеянні.

Каб дапамагчы вам атрымаць максімальную аддачу ад навучання, прадугледждана дапамога экспертаў, падтрымка куратара і чат удзельніц, дзе вы зможаце абменьвацца вопытам з іншымі.

Курс складаецца з 6 двухгадзінных анлайн-модуляў. За гэты час вы даведаецеся:

  • якія digital-інструменты выбраць для паспяховага прасоўвання;
  • як запомніцца і прыцягнуць увагу пакупнікоў да тавараў;
  • якія інструменты і сэрвісы дапамагаюць вывучыць канкурэнтаў і як выкарыстоўваць гэтыя дадзеныя;
  • якія ёсць трэнды, каналы і крэатыўныя методыкі для развіцця брэнда ў інтэрнэце;
  • як вымяраць эфектыўнась інструментаў і ацэньваць вынікі прасоўвання;
  • калі трэба змяніць стратэгію і як выкарыстоўваць тэставанне гіпотэз.

Да канца навучання вы распрацуеце digital-стратэгію развіцця свайго бізнэсу, вылучыце прыдатныя каналы і інструменты, вызначыце паказчыкі, якія дапамогуць вымераць яе эфектыўнасць.

Поўная праграма і расклад модуляў даступныя па спасылцы.

Пра праграму

Стратасфера Bootcamp — гэта частка вялікай праграмы «Стратасфера», якую ProWomen by запусцілі ў жніўні 2022 года, каб дапамагчы прадпрымальніцам лепш прасоўваць свой бізнэс анлайн.

Пасля курсу для тых, хто прадае тавары, арганізатары правядуць яшчэ два наборы — для прадпрымальніц, якія прадастаўляюць паслугі анлайн і прадаюць digital-прадукты, і бізнэсаў, якія аказваюць паслугі ў афлайн-кропцы, напрыклад, школы робататэхнікі, студыі выяўленчага мастацтва і салоны прыгажосці.

Акрамя курсу, раз у месяц ProWomen By праводзіць бясплатныя вебінары, на якіх знаёміць удзельнікаў з рознымі digital-інструментамі.

ProWomen By — некамерцыйная арганізацыя, якая падтрымлівае дзяўчат, захопленых ідэяй сваёй справы. ProWomen by прыцягвае экспертаў, каб даць дзяўчатам неабходныя практычныя інструменты для запуску і развіцця свайго бізнэсу, і дапамагае наладзіць патрэбныя бізнэс-сувязі.