20 жніўня – спартакіяда людзей з інваліднасцю «Залаты Бабёр»

20 жніўня ў Бабруйску пройдзе 3-я спартакіяда Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў «Залаты бабёр».

Першая спартакіяда інвалідаў-вазочнікаў «Залаты бабёр», Бабруйск, 2020 год. Фота: komkur.info

Гэтая спартакіяда вельмі важная для людзей з інваліднасцю. Так яны далучаюцца да здаровага ладу жыцця, сустракаюцца са старымі сябрамі, заводзяць новыя знаёмствы, а хтосьці дзякуючы гэтаму мерапрыемству ўпершыню выходзіць з хатніх чатырох сцен, праходзячы такім чынам этап сацыялізацыі пасля траўмы.

У 2021 годзе ў спартакіядзе прынялі ўдзел 70 чалавек з інваліднасцю з 7 гарадоў Беларусі (Гомель, Мазыр, Ворша, Клімавічы, Жлобін, Салігорск, Бабруйск).

Асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў просіць дапамагчы зрабіць спартакіяду цікавай і карыснай, падрыхтаваць яе на сапраўды высокім узроўні. Зрабіць гэта можна адным з 5 спосабаў (ці ўсімі адразу):

  1. Ахвяраваць грошы на рахунак: ОКПО 28886790, УНН 700404533, Р/счёт ВУ42BLBB30150700404533001001 в ОАО «Белинвестбанк» ЦБУ №831. г.Бобруйск, код BLBBBY2X
  2. Ахвяраваць грошы ў адну з адмысловых скарбонак Асацыяцыі, якія можна знайсці па наступных адрасах:
  • крама «Грошык», вул.Заходняя, 26А
  • крама «Грошык», вул.Інтэрнацыянальная, 36
  • крама «Ноеў каўчэг», вул.50 год ВЛКСМ, 108
  • крама «Еўраопт», вул.Мінская, 111
  • крама «Еўраопт», вул.Гарэліка, 20А
  • АЗС «Беларуснафта», вул.Шынная, 25
  • АЗС «Беларуснафта», вул.50 год ВЛКСМ, 38
  • АЗС «Беларуснафта», вул.Гагарына, 70
  • АЗС «Беларуснафта», вул.Леніна, 86А
  • АЗС «Беларуснафта» №29, в.Сычкава, Бабруйскі р-н, М-5
  • АЗС «Беларуснафта» №30, каля г.Асіповічы, М-5
  • АЗС «Беларуснафта» №24, в.Бярэзавічы, вул.Рагачоўская
  • АЗС «Беларуснафта» №46, Бабруйскі раён, в.Брожка, 17 км Р-31
  1. Прадставіць свае вырабы для ўручэння прызёрам, харчовыя тавары – для арганізацыі кава-паузы.
  2. Дапамагчы са спартыўным інвентаром (настольныя гульні)
  3. Выступіць на адкрыцці спартакіяды (спевы, танцы, шоу).

Усе ахвяраваныя сродкі пойдуць на закупку прызоў, аплату харчавання і пражывання іншагародніх каманд, а таксама аплату формы для каманды Бабруйска.

Кантакты для сувязі: