Жывая Бібліятэка – гэта фармат, з якога пачалася наша арганізацыя і які зараз адбываецца ў Мінску 3-4 разоў на год, а рэгіянальныя каманды робяць яго ад 2 да 8 раз на год.
Жывая Бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні.
“Кніга” – гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляды.
Працуе Жывая Бібліятэка гэтак жа, як і звычайная: “Чытачы” і “Чытачкі” прыходзяць, атрымліваюць “Картку Чытача_кі”, выбіраюць “Кнігу”, запісваюцца і чытаюць яе на працягу 20-30 хвілін. У якасці Жывых Кніг прымаюць удзел ад 5 да 30 чалавек, якія сутыкаюцца са стэрэатыпамі, дыскрымінацыяй, неразуменнем у грамадстве, якія дзеляцца сваімі асабістымі гісторыямі.
Жывая Бібліятэка можа быць карысная вам, калі вы хочаце:
- Абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;
- Задаць пытанні людзям з пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца аб іх жыццёвым досведзе, пачуццях і праблемах, з якімі яны сутыкаюцца ў грамадстве;
- Лепш зразумець вашых сваякоў, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.
З відэа ад праекта “Апантаныя” ад Tut.by можна больш даведацца пра тое, як адбываецца само мерапрыемства:
https://www.youtube.com/embed/-Wr2BaMPnGY
Жывыя Бібліятэкі дапамагаюць не толькі Чытачам і Чытачкам даведацца пра Іншага, але і самім “Жывым Кнігам”. Яны трапляюць у прастору, дзе іх хочуць пачуць і паспрабаваць зразумець. Багата хто з Кніг кажа, што гэтыя мерапрыемствы натхняюць іх і дазваляюць паглядзець на сваё жыццё па-іншаму.
На наш погляд, фармат Жывой Бібліятэкі вельмі важны для нашага грамадства. Яна падыходзіць для развіцця культуры дыялогу ў грамадстве і павышае ўзровень даверу людзей адзін да аднаго. У нас існуе стэрэатып пра тое, што наша грамадства вельмі талерантнае. Але, як паказвае практыка і розныя даследаванні, гэта далёка не так. Людзі дазваляюць сабе не толькі крыўдныя выказванні, але часам нават агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да прадстаўнікоў і прадстаўніц некаторых сацыяльных груп. Праз размову з “Жывымі Кнігамі” людзі даведваюцца больш пра іх лад жыцця і светапогляды і праз гэта змяняюць альбо ставяць пад сумнеў сваё стаўленне да Іншых.
Падрабязней пра гэты фармат ды іншыя актыўнасці на сайце Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» https://humanlibrary.by/
Калі вы хочаце далучыцца да Жывой Бібліятэкі ў якасці Кнігі, то пішыце нам anticafe13871387@gmail.com ці ў асабістыя паведамленні ў Інстаграм https://www.instagram.com/timeclub1387/.
_______
Живая Библиотека – это необычная библиотека. Тут вместо книг выступают живые люди со своими историями, которые готовы отвечать на вопросы. «Книга» – это человек, который имеет определенную идентичность, редкую профессию, уникальный опыт, непривычный для «большинства» образ жизни или мировоззрение.
Работает «Живая Библиотека» так же как и обычная: читатели приходят, получают «читательский билет», выбирают «книгу» и «читают» ее на протяжении определенного времени.
Если вы хотите:
– обсудить стереотипы и избавится от предрассудков в отношении других людей,
– задать вопросы людям-представителям определенных профессий или социальных групп,
– лучше понимать родных, друзей, коллег по работе, с которыми вас разделяют какие-либо отличия.
Хотите стать книгой, пишите на почту anticafe13871387@gmail.com или в личные сообщения в Инстаграм https://www.instagram.com/timeclub1387/
ФОТО можно брать здесь
https://vk.com/album-137454471_273853995