22 лютага – 10 сакавіка — мастацкая рэзідэнцыя ў Варшаве

 

“Дом творцаў” запрашае беларускіх творцаў паўдзельнічаць у мастацкай рэзідэнцыі ў Варшаве.

Мастацкая рэзідэнцыя створана для беларускіх мастакоў(чак) з мэтай іх падтрымкі, пашырэння сувязей паміж польскімі і беларускімі творцамі, развіцця новых магчымасцяў і дапамогі ў рэалізацыі іх творчых планаў. 

Профіль мастацкай творчасці не мае значэння (прыкладна: мастакі(чкі), дызайнеры(кі), ілюстратары(кі), фатографы(кі), скульптары(кі), прыкладное мастацтва).

Мастацкая рэзідэнцыя гэта:

  • прастора для творчай працы, 
  • тры тыдні побыту ў Варшаве,
  • насычаная праграма, у тым ліку лекцыі, майстар-класы, сустрэчы з польскімі і беларускімі спецыялістамі ў розных галінах мастацтва, знаёмствы з цікавымі людзьмі і іх творчай дзейнасцю, наведванне музеяў і выстаў.

Умовы:

  • удзел бясплатны, 
  • пражыванне ў Варшаве, 
  • суткавыя, 
  • транспартныя выдаткі, 
  • матэрыялы да творчай працы, 
  • удзел ва ўсіх запланаваных мерапрыемствах забяспечвае арганізатар “Дом Творцаў”.

Дэдлайн 20 студзеня. Даведацца больш і падаць заяўку.