29 траўня – 17 чэрвеня — рэзідэнцыя ад Нацыянальнага інстытута музыкі і танца Польшчы

Dancing Together, Again! – рэзідэнцыя ад Нацыянальнага інстытута музыкі і танца Польшчы ў Грузіі.

Тэма рэзідэнцыі – мадэлі развіцця аўдыторыі. Удзельнікі будуць збіраць дадзеныя на аснове інтэрв’ю з мясцовым насельніцтвам, а затым творча пераўтвараць іх у арыгінальныя мастацкія праекты. Куратары рэзідэнцыі – прафесар, доктар Леван Хетагуры і прафесар, доктар Юрый Мгебрышвілі. Суарганізатарамі ў Грузіі стануць Нацыянальны інстытут музыкі, танца і мастацтва і Навукова-даследчы інстытут.

  • Для каго: харэографы, танцоры, прадзюсары і даследчыкі.
  • Калі: 29 траўня-17 чэрвеня.

Рэзідэнцыя прапануе:

  • прастору для творчай працы
  • пражыванне
  • стыпендыю
  • страхоўку
  • кампенсацыю транспартных выдаткаў.

Дэдлайн: 31 студзеня.
Падаць заяўку.