29 верасня — Вечар паэзіі Ганны Ахматавай

Паэзія Ахматавай – як само жыццё: для многіх празрыстае і блізкае да сардэчнага болю і ў той жа час – глыбока таямнічае, неспасціжнае.
Паэзія і асоба Ахматавай – непаўторны цуд жыцця. Яна прыйшла ў свет з сваім на яго поглядам, ніколі нікога не нагадвала, і ні адзін з пераймальнікаў не наблізіўся да яе ўзроўню.
За сваё доўгае жыццё яна пакінула велізарную літаратурную спадчыну, якой ганарыцца і захапляецца ўвесь свет.

29 верасня, чацвер

18:00

Кошт: 6.50 BYN.

Набывайце квіткі ў касе тэатра і на сайце: https://teatr-bobr.by