4 жніўня — анлайн-сустрэча пра асаблівасці адкрыцця бізнэсу ў б’юці-сферы

Расказаць пра свае дасягненні і поспехі ў бізнэсе гатовы многія, а вось сумленна падзяліцца гісторыяй памылак, падказаць, як пазбегнуць правалу, паказаць свой бізнэс знутры гатовы не ўсе. ProWomen By папрасіла прадпрымальніц з розных сфер дзейнасці расказаць, які быў іх шлях развіцця бізнэсу.

Сустрэчы будуць праходзіць у Zoom і адкрыты для ўсіх жадаючых. Вы даведаецеся пра стратэгіі развіцця розных відаў бізнэсу, інструменты для маштабавання, як прыцягваць кліентаў і праводзіць дыягностыку бізнэсу. Прадпрымальніцы раскажуць, што яны рабілі на розных этапах сваёй справы, што атрымлівалася, а што прыйшлося перагледзець і перарабіць нанова. Каб вы маглі даведацца, што цікавіць менавіта вас, на сустрэчах будзе час для пытанняў.

Рэгістрацыя на першую сустрэчу адкрыта на сайце ProWomen By

Як і многія майстры б’юці-сферы, Дар’я пачынала працаваць дома. Заснавальніца Tint Brow Bar раскажа, якія дзеянні і рашэнні дапамаглі ёй маштабавацца да броў бараў у двух гарадах Беларусі. Вы даведаецеся пра стварэнне каманды, прасоўванне, аўтаматызацыю працэсаў і канкурэнцыю ў сферы прыгажосці.

Сустрэчы з прадпрымальніцамі праходзяць у рамках праграмы “Кропка росту”. Праграма распрацавана для жанчын, якія вядуць бізнэс у Беларусі і хочуць падыходзіць да гэтага сістэмна: ад пастаноўкі мэт і фінансавай дыягностыкі бізнесу, да работы над лідэрскімі якасцямі і прадуктыўнасцю, якія адчуваюць разгубленасць у новых умовах, але хочуць захаваць і развіваць сваю справу.

Арганізатары спадзяюцца, што ім атрымаецца натхніць удзельніц сустрэч на змены і важныя рашэнні, якія дапамогуць рушыць наперад у развіцці бізнэсу або зрабіць першы крок да сваёй справы.

Даведацца больш пра праграму “Кропка росту” і зарэгістравацца на сустрэчу можна па спасылцы.

ProWomen By — некамерцыйная арганізацыя, якая дапамагае жанчынам зарабляць больш. ProWomen By прыцягвае экспертак, каб даць дзяўчатам неабходныя практычныя інструменты для развіцця бізнэсу, працы на фрылансе і прафесійнага росту.