6 – 20 лістапада і 21 лістапада – 5 снежня — творчая даследчая рэзідэнцыя на Кіпры і ў Італіі
Да ўдзелу заклікаюць з праектамі, звязанымі з сацыяльнай трансфармацыяй і экалагічнымі праблемамі. Удзельнікам прапануюць выдаткі на праезд, пражыванне і суткавыя.
Для ўдзелу ў рэзідэнцыі трэба прапанаваць даследчы праект у адпаведнасці з філасофіяй «Трэцяга раю» Мікеланджэла Пісталета і яго «Маніфеста арт-праекта». Галоўны пасыл: «Мастацтва з’яўляецца адлюстраваннем чалавечай думкі, прыйшоў час, каб мастакі ўзяліся за гэта».
- Для каго: культдзеячы, актывісты, аўтары, даследчыкі і інш.;
- Калі: 6 – 20 лістапада і 21 лістапада – 5 снежня;
- Дзе: Кіпр і Італія.
Арганізатары прапануюць:
- выдаткі на праезд да 400 EUR;
- суткавыя 800 EUR;
- пражыванне;
- інстытуцыянальную падтрымку.
Дэдлайн: 3 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.