6 кастрычніка – вебінар “Сама сабе стратэг”

У свеце, дзе вялікая частка бізнэсу вядзецца ў лічбавай сферы, неабходна digital-стратэгія. Яе наяўнасць павінна стаць першым крокам перад выхадам брэнда ў анлайн.

Кампаніі без digital-стратэгіі часта не разумеюць выразнай мэты, якой яны хочуць дасягнуць сваёй прысутнасцю ў Інтэрнэце. Гэта можа быць прыцягненне новых кліентаў або ўсталяванне больш глыбокай сувязі з вашымі існуючымі кліентамі, адаптацыя брэнда да розных каналаў прасоўвання.

Калі вы не прадумаеце свае мэты, то няправільна размяркуеце рэсурсы для іх дасягнення. Гэта прымусіць бізнэс стаяць на адным месцы замест таго, каб дасягнуць поспеху.

6 кастрычніка ў 19.00 ProWomen By запрашае на вебінар «Сама сабе стратэг. Як распрацаваць стратэгію ў digital”, які дапаможа прадпрымальнікам распрацаваць структуру digital-стратэгіі на 2023 год.

Удзел у вебінары бясплатны. Рэгістрацыя па спасылцы на сайце ProWomen By. Доступ да трансляцыі арганізатары вышлюць у дзень мерапрыемства.

На вебінары вы даведаецеся:

  • як правільна выбіраць інструменты для прасоўвання
  • як ўзаемадзейнічаюць і працуюць на брэнд розныя інструменты
  • як ствараць кантэнт і крэатыў для розных каналаў прасоўвання
  • як знізіць выдаткі на рэкламу за кошт трэндаў
  • як часта варта мяняць стратэгію і як уносіць змены

СпікерЛера Тумаш, маркетолаг, арт-дырэктар і дырэктар па прадукту ADVAGA Holding, трэнер па візуальнай камунікацыі, сазаснавальніца Be visual!

Вебінар Сама сабе стратэг. Як распрацаваць стратэгію ў digital” праходзіць у рамках серыі адкрытых анлайн-сустрэч Стратасфера Talks, якія дапамогуць лепш выкарыстоўваць магчымасці і інструменты для діджытал-прасоўвання.

ProWomen Byнекамерцыйная арганізацыя, якая дапамагае дзяўчатам зарабляць больш. ProWomen by стварае вебінары, анлайн-курсы, спецпраекты і артыкулы, якія дапамагаюць развіваць бізнэс, працаваць на фрылансе і будаваць кар’еру.