Academy of Unlearning — ментарская праграма культурнага пасрэдніцтва для жанчын ад Венскага інстытута, Аўстрыя

Праграма настаўніцтва Academy of Unlearning прапануе практычнае навучанне медыяцыі ў мастацтве і культуры. 

Academy of Unlearning цікавяць удзельніцы, якія працуюць у сферы навучання, адукацыі або ў сацыяльных праектах. Праграма складаецца з семінараў і ўзаемадзеяння з ментарам. Напрыканцы курсу ўдзельніцы атрымаюць сертыфікат.

Тэмы семінараў Academy of Unlearning: 

  • Прасторы дзеяння і супярэчнасці ў крытычнай арт-медыяцыі;
  • Крытычная медыяцыя і музеі;
  • Целы супраціву і веды аб перфарматыўных рухах;
  • Трансфармацыйны патэнцыял у музычнай/тэатральнай медыяцыі. 

Увага: удзельніцы павінны валодаць нямецкай мовай. 

  • Для каго: жанчыны-культдзеячкі, творцы, актывісткі, спецыялісткі з галіны адукацыі. 
  • Калі: па аўторках у сакавіку, чэрвені, верасні і кастрычніку 2024. 

Дэдлайн 25 студзеня 2024. Даведацца больш і падаць заяўку.