Adélard Immersions — мастацкая імерсіўная рэзідэнцыя ў Квебеку, Канада
Adélard – некамерцыйная арганізацыя, якая прасоўвае сучаснае мастацтва. Арганізатары прапануюць пражыванне, працоўную студыю, ганарар і іншае.
Рэзідэнцыя заснаваная на двух прынцыпах: прадстаўленні мастакам часу і прасторы для распрацоўкі праекту ды стварэнні сувязяў з мясцовай супольнасцю. У залежнасці ад свайго праекту, рэзідэнты будуць супрацоўнічаць з мясцовымі мастакамі і рамеснікамі.
- Для каго: мастакі_чкі.
- Калі: 6 тыдняў у 2024 годзе.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне,
- працоўную студыю,
- выставачную прастору,
- ганарар 2000 USD,
- ганарар за мерапрыемства па культурным пасярэдніцтве 250 USD,
- ганарар за выставу 500 USD,
- доступ да мясцовай арт-супольнасці.
Дэдлайн 19 лістапада 2023 года. Даведацца больш і падаць заяўку.