29 лістапада Акадэмія 50+ запрашае на сустрэчу ў фармаце “Жывая Бібліятэка”
Жывая Бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі.
“Кніга” – гэта чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для “большасці” лад жыцця або светапогляд.
Запрашаем пазнаёміцца і пачытаць “кнігі” 29 лістапада ў 13:30. Падрабязнасці і запіс на сустрэчу па тэл./вайбер +375291296906 Святлана
Калі вы даўно марылі пабываць у Акадэміі 50+, то гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца і са студэнтамі, і з цікавымі людзьмі Бабруйска.
⠀
Раскажыце пра “Жывую Бібліятэку” сваім родным і знаёмым, якім могуць быць зацікаўлены ў Акадэміі 50+
Кнігі, якія вы зможаце прачытаць 29 лістапада на Жывой Бібліятэцы ў Акадэміі 50+:
- Жанна Кавалёва, “Клуб 28 петель”. Займаецца вязаннем ужо 46 гадоў. Вяжа для неданошаных дзетак, людзей з інваліднасцю, хоспіса.
- Віталь Мурашкевіч, “Открытки о Бобруйске”. Працуе ў бібліятэцы, піша вершы, перакладае на беларускую мову Блэйка і Одэна, збірае старажытныя паштоўкі пра горад і вядзе блог.
- Ала Грахава, актрыса тэатра. Працавала ў тэатры больш за 40 гадоў, марыла стаць актрысай з дзяцінства, адзін з самых любімых спектакляў – “Дядюшкин сон” Дастаеўскага.
Да сустрэчы на Жывой Бібліятэцы ў Акадэміі 50+ 29.11 у 13:30