Akropoditi DanceFest — фестываль танца і выканаўчых мастацтваў на востраве Сірас у Грэцыі
Тэма фестывалю Akropoditi DanceFest – «пашырэнне ідэнтычнасці». Арганізатары прапануюць пражыванне, праезд, ганарары ды іншае.
Да ўдзелу ў фестывалі Akropoditi DanceFest запрашаюць з працамі, у якіх спалучаныя элементы культурных традыцый і сучаснасці. Цікавіць менавіта ўплыў месца, у якім нарадзіліся творцы. Мінімальная працягласць выступаў – 25 хвілін.
- Для каго: танцоры(кі), харэографы(кі) і перформеры(кі).
- Калі: 11 – 21 ліпеня 2024 года.
Арганізатары фестывалю Akropoditi DanceFest прапануюць:
- пражыванне
- праезд да 250 EUR
- ганарары ад 100 да 550 EUR
- частковае харчаванне
- тэхнічную падтрымку.
Дэдлайн 5 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.