Artist-in-Garden-Residence: Роднасныя сувязі – рэзідэнцыя ў HELLERAU, Дрэздэн, Германія

Еўрапейскі цэнтр мастацтваў прапануе рэзідэнцыю для творцаў перфарматыўнага мастацтва, чыя праца даследуе ўзаемасувязі паміж прыродай, культурай, чалавекам і тэхналогіямі і ставіць пад сумнеў стасункі паміж імі.

  • Калі: ў чэрвені і верасні 2023 г
  • Для каго: перформеры, рэжысёры, акторы, танцоры, харэографы і інш.

У кантэксце рэзідэнцыі можа быць распрацавана даследчае пытанне, глыбей вывучана існуючая тэма або можа адбыцца канкрэтнае ўзаемадзеянне.

У адпаведнасці з вызначанымі інтарэсамі, творцы будуць скантактаваныя з партнёрамі з навукі і гарадскога кіравання Дрэздэна.

Прапануецца:

  • 3 тыдні рэзідэнцыі для 1-2 чалавек у Еўрапейскі цэнтр мастацтваў – HELLERAU
  • пражыванне
  • 250 EUR на чалавека/тыдзень
  • тэхнічная падтрымка
  • кампенсацыя іншых матэрыяльных выдаткаў па дамоўленасці
    камандзіровачныя.

Дэдлайн: 15.03.2023
Даведацца больш і зарэгістравацца.