Bangkok Art Biennale 2024 — фестываль мастацтва ў Бангкоку, Таіланд
Запрашаюць творцаў розных дысцыплінаў з гатовымі працамі на тэму маці-зямля (мацярынства, фемінізм, перадача каштоўнасцяў, асэнсаванне спадчыны).
Прымаюць заяўкі на ўдзел ад індывідуальных творцаў і калектываў. Працы будуць паказаныя ў культурных цэнтрах, традыцыйных музеях, старажытных манастырах. Арганізатары запрашаюць з гатовымі працамі, паколькі біенале не мае бюджэту на прадакшн.
- Для каго: творцы розных дысцыплінаў.
- Арганізатары прапануюць ганарар.
Дэдлайн 11 лістапада 2023 года. Даведацца больш і падаць заяўку.