Дарагія ўсе, хто чытае і сябруе з 1387.by!
Мы – яго аўтары(кі), журналісты(кі) і актыўныя грамадзяне(кі) – працягваем працу. Таму што адчуваем, што нясем адказнасць за наш горад у прыватнасці, і за краіну глабальна. Мы разумеем, што адказнасці можна, і, нават трэба вучыцца праз веданне гісторыі і культуры роднага месца, праз павагу адзін да аднаго і ўзаемападтрымку.
Хутчэй за ўсё, калі вы чытаеце гэтыя словы – вы нашыя аднадумцы. І разумееце, што вайна ў 21-м стагоддзі – гэта дзікунства. Вайна цалкам несумяшчальная з паняткам “цывілізаваны свет”.
Мы супраць таго, каб ад нашага імя забівалі людзей, незалежна ад іх узросту, полу, нацыянальнасці, рэлігіі ці поглядаў.
Мы верым, што культура і асвета здольныя зрабіць гэты свет лепшым.
Мы верым, што простыя людзі – я і ты, здольныя зрабіць гэты свет лепшым.
Для нас важна, каб у гэтыя цяжкія дні мы ўсе не сталі чэрствымі і працягвалі верыць у перамогу Дабра, Розуму, Справядлівасці для кожнай і кожнага з нас.
Мы працягнем дзяліцца з вамі думкамі ды гісторыямі пра Бабруйск і бабруйцаў.
Не вайне! Мір – усім! З любоўю і павагай, ваш 1387.by