EDENHOPE ARTIST RESIDENCY — рэзідэнцыя для творцаў у Аўстраліі

Рэзідэнцыю EDENHOPE ARTIST RESIDENCY можна выкарыстаць так, як патрэбна творцам. 

У арганізатараў EDENHOPE ARTIST RESIDENCY няма чаканняў наконт працы, аднак удзельнікі павінны правесці хаця б адно публічнае мерапрыемства. Гэта можа быць  творчы семінар, перформанс, майстар-клас, выстава і г.д. 

  • Для каго: мастакі(чкі), перформеры(кі) і іншыя творцы. 
  • Калі: 1 месяц у 2024 годзе.

Арганізатары EDENHOPE ARTIST RESIDENCY прапануюць:

  • стыпендыю 1000 AUD (608 EUR);
  • выдаткі на пражыванне 1500 AUD (913 EUR).

Дэдлайн 15 сакавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.