FemKvirLab запрашае на курс фемінісцкага (і) квір-кіно Sztuka!

Як звязаныя паміж сабой спосабы апавядання гісторый, праца камеры, гук, мантаж, фемінісцкі і ЛГБТКІ+ рухі? Якое яно, фемінісцкае (і) квір-кіно ў Беларусі? Як распавядаць пра свой вопыт сродкамі кіно? У межах новай праграмы  Sztuka  FemKvirLab паспрабуе даць адказ на гэтыя пытанні.

Фармат праграмы: анлайн

Калі: Штотыднёвыя сустрэчы ў ліпені-верасні

Што будзе: Тэорыя фемінісцкага і квір-кіно, развіццё DIY кіна/відэа праекта ад ідэі да дыстрыбуцыі, праца з камерай і гукам, мантаж.

Удзел бясплатны!

 Рэгіструйся ТУТ

Дэдлайн падачы заяўкі: 21 чэрвеня.

Далучыцца да ФемКвірЛаб можа кожн_ая, хто цікавіцца фемінісцкім і квір-кіно і хоча зняць свой (першы) кароткаметражны фільм/відэа.

Колькасць месцаў абмежаваная. Час, які  можа спатрэбіцца вам для ўдзелу ў лабараторыі, – 6 гадзін на тыдзень (сустрэчы і самастойная праца). Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па femkvirlab@proton.me або у Instagram 

Куратарка лабараторыіСаша Ігнатовіч, даследчыца гендара і візуальнай культуры, фемінісцкая рэжысёрка кіно і адукатарка. Выкарыстоўваючы выяўленчыя сродкі дакументальнага і эксперыментальнага DIY кіно, Саша даследуе як жыццёвы вопыт жанчын, квір і небінарных людзей суадносіцца з пытаннямі цялеснасці, міграцыі, жадання, сексуальнасці, сацыяльных норм і прыналежнасці. Саша ўпэўненая, што каб стварыць новы свет, мы мусім спачатку ўявіць сабе, як гэты свет выглядае, фемінісцкае і квір-кіно дае нам такую магчымасць. У межах лабараторыі Саша будзе дапамагаць удзельні_цам з тэорыяй фемінісцкага і квір-кіно, фасілітаваць сустрэчы і праводзіць індывідуальныя кансультацыі па развіцці аўдыёвізуальных праектаў.

Сярод працаў Сашы такія фільмы як:

  • XYX
    Саша Ігнатовіч, Каця Дробыш
    2014, Славенія
    Сэксуальна зараджаннае аўдыёвізуальнае падарожжа ў цела і яго культурніцкую перцэпцыю.
  • Naporno / Hard
    Саша Ігнатовіч, Ясміна Мустафіч
    2019, Славенія
    Фемінісцкае даследаванне этыкі і эстэтыкі (візуальнага) задавальнення.
  • Не сыходзь пакорліва / Not Go Gentle
    Саша Ігнатовіч
    2022, Славенія
    Ідылічныя вёскі хаваюць сляды смутку і пакут, прычыненых людзям адзін аднаму. Кароткаметражны фільм прысвечаны ўсім людзям, якія рызыкуюць жыццём, каб пазбегнуць арышту, гвалту, прыніжэння і pushbacks на мяжы і знайсці бяспечны прытулак.
  • Сукенка
    Наталія Голава, Ксенія Пажыдаева, Ірына Новік, Наталля Аксяневіч, Таццяна Сяцко, Вера Пахай, Таццяна Булка, Кацярына Буйко, Дар’я Сапранецкая, Саша Ігнатовіч
    2012, Беларусь/Літва
    “Сукенка” – гэта спроба стварэння прасторы для аўтаномнага жаночага выказвання і адкрытай дыскусіі паміж глядачкамі, гледачамі і аўтаркамі. Гераіні, гэтак жа, як і аўтаркі відэа, – жанчыны з розных гарадоў Беларусі, у іх розны ўзрост, сямейнае становішча, прафесійны і адукацыйны вопыт, розныя погляды на жыцця.