Гоў глядзець віртуальную выставу пра стары Бабруйск!
Віртуальная выстава «Бабруйск на картах, планах і чарцяжах XIX – пачатку XX ст.» падрыхтаваная Аляксандрам Дзянісавым, вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, ды размешчаная на сайце Нацыянальнага архіва.
Каб паглядзець выставу, пераходзь па гэтай спасылцы.
А што там?
Картаграфічныя і графічныя матэрыялы, што звязаныя з гісторыяй Бабруйска і Бабруйскай крэпасці XIX – пачатку XX ст. Афлайн усе яны зберагаюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Ты ўбачыш генеральныя планы горада і крэпасці, карты навакольных земляў, а таксама чарцяжы і планы асобных будынкаў і збудаванняў. Што вельмі каштоўна, калі ты, напрыклад, цікавішся гісторыяй ці краязнаўствам.
У падборцы – той самы малюнак Вестэрфельда, пра які мы ўжо пісалі, і нават расказвалі ў тыктоку “Гістарычны бабёр”.
@histarycny_babior Ці ведаў_ла ты пра такія моманты гісторыі? Пішы ў каментарах #беларусь #бабруйск #babrujsk #бобруйск #гісторыя #пабеларуску #беларускіцікток #беларускітыкток #белцікток #бабёр #гістарычныбабёр #беларускаямова #гісторыябеларусі ♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs
План Бабруйска 1794 года, першай паловы 19 стагоддзя, старыя паштоўкі ды фота, усе матэрыялы суправаджаюцца тлумачэннямі. Напрыклад, там ёсць план-праект дэкаратыўнага сада на тэрыторыі вайсковага шпіталя, чарцяжы будынкаў – якія б маглі дапамагчы, у будучыні, у час рэстаўрацыі будынкаў.