Група анлайн-падтрымкі для тых, хто толькі пачынае кар’еру – прыём заявак да 2 кастрычніка

Запрашаем у групу тых, хто зараз знаходзіцца на этапе пошуку працы, каб прайсці гэты шлях разам.

Цябе чакаюць 4 практычных воркшопа, каб разам з эксперткамі ты змагла патрэніравацца лепш расказваць пра сябе ў рэзюмэ, анлайн і на сумоўях, і 4 натхняльных сустрэчы, на якіх спецыялісткі ў розных сферах раскажуць пра свой кар’ерны шлях.

Звярні ўвагу, у гэтай групы ёсць узроставае абмежаванне. Мы запрашаем дзяўчат ад 18 да 25 гадоў. Гэтая праграма ідэальна падыдзе табе, калі ты яшчэ вучышся ці толькі скончыла ўніверсітэт і пачынаеш будаваць кар’еру.

Гэтая праграма для цябе, калі:

– табе ад 18 да 25 гадоў і ты жывеш у Беларусі;

– вучышся ва ўніверсітэце ці нядаўна скончыла і пачынаеш будаваць кар’еру;

– пачуваешся няўпэўнена з-за невялікага прафесійнага досведу;

– шукаеш працу або задумваешся аб тым, каб змяніць яе;

– хочаш лепш падрыхтавацца да пошуку працы і сумоўяў;

– разумееш, што хочаш змяніць сферу, у якой працуеш.

Гэта бясплатная праграма. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку да 2 кастрычніка ўключна і прайсці адбор. Чым падрабязней будзе запоўнена заяўка, тым больш шанцаў патрапіць у праграму, так што заплануй час на яе запаўненне. 3 кастрычніка мы паведамім аб выніках па электроннай пошце.

Наведванне воркшопаў у прамым эфіры з’яўляецца абавязковым, калі ласка, правер каляндар, перад тым, як падаваць заяўку. Воркшопы пабудаваны так, што ты зможаш папрацаваць над сваімі кар’ернымі мэтамі і прэзентацыяй сябе проста на сустрэчы, каб працэс пошуку працы для цябе быў лёгкім.

Натхняльныя сустрэчы неабавязковыя для наведвання, але мы спадзяемся, што ты іх не прапусціш. Натхненне гарантавана!

Чытай падрабязнасці аб праграме і запаўняй заяўку па спасылцы.