Хочацца на шпацыр па цікавых мясцінах, але перашкаджае дождж? Глядзі відэа з Алегам Красным!
У новым выпуску блогера Validol, які робіць відэаэкскурсіі па Бабруйску, Беларусі і замежжы – мясцовы гід Алег Красны. Яго адметнасць ва ўменні знайсці ў гісторыі горада разынкі і цікавыя факты, якімі немагчыма не заслухацца.
Што ты ўбачыш у відэа:
- Габрэйскі дворык. Як ён паўстаў? Хто прыдумаў і маляваў выявы на сценах, чаму тут знаходзіцца дзеючая мадэль бабруйскай «Сцяны плачу» і куды пасля накіроўваюць цыдулкі з жаданнямі?
- Дом купчыхі Кацнельсон. Як ён зʼявіўся ў Бабруйску, і якое дачыненне мае яго былая гаспадыня Пая-Брайна да кіраўніцтва Ізраіля?
- Якой легендарнай асобе прысвечаны помнік, што стаіць каля кінатэатра «Таварыш»? А дакладней – два помнікі, як лічаць у Бабруйску.
- Алея праведнікаў. Хто такія праведнікі, і за што іх шануюць?
- Будынак Аляксееўскай гімназіі. Хто тут мог навучацца, і якім чынам габрэйскія дзяўчаткі парушалі працэнтную норму і абавязак вывучаць «Закон Божы»?
- Дом калектыву. Якім яго задумалі каб палегчыць жыццё савецкай жанчыны? Хто з выбітных асобаў тут жыў?
- Гасцініца з паштоўкі – «Бабруйск». Як яна мусіла выглядаць па праекце, што ажыццявілі і што захавалася да нашага часу?
Адказы ведае Алег Красны! Прыемнага прагляду:)