I Light Singapore 2024 — конкурс інсталяцый для фестывалю святла ў Сінгапуры

Вядучы азіяцкі фестываль светлавога мастацтва ў Марына Бэй. Арганізатары прапануюць праезд, пражыванне і вытворчы бюджэт.

Тэма фестывалю – «Цыклічная прырода». Запрашаюць творцаў даследаваць розныя формы ўстойлівага развіцця і жыцця – навакольнае асяроддзе, эканоміку і культуру, рэфлексаваць аб тым, як светлавое мастацтва можа ўплываць на лад жыцця і грамадства.

  • Калі: 31 траўня – 23 чэрвеня 2024.
  • Для каго: скульпары_кі, архітэктары_кі, мастакі_чкі, творцы і г.д.

Арганізатары прапануюць:

  • праезд,
  • пражыванне,
  • вытворчы бюджэт да 18 000 SGD (12 300 EUR).

Дэдлайн: 17 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.