Інфармацыйная сесія “Рэкамендацыйныя лісты: правілы напісання і тыповыя памылкі”
30 сакавіка анлайн-сустрэча ў 18:00
Рэкамендацыйныя лісты адыгрываюць вельмі важную ролю ў пытаннях працаўладкавання або паступлення ў замежныя ўніверсітэты.
Каб выкарыстоўваць іх патэнцыял па максімуме, неабходна разумець патрабаванні, якія прад’яўляюць заходнія ўніверсітэты і працадаўцы да такіх дакументаў.
Важна пазбягаць тыповых памылак у падрыхтоўцы і планаванні такіх дакументаў, а таксама ўмець самастойна складаць сцэнарый у выкарыстанні гэтых найважнейшых складальнікаў поспеху.
Калі: 30 сакавіка ў 18:00. Папярэдняя рэгістрацыя тут