КінаКаляды48 — магчымасць зняць свой першы кароткі фільм за 48 гадзінаў

КінаКаляды48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць зняць сапраўдны кароткі фільм.

КінаКаляды48 – гэта драйвовы, інтэнсіўны фармат каманднай працы. Падчас гэтага чэленджу вы зможаце: 

  • упершыню напісаць сцэнар;
  • актыўна ўдзельнічаць у здымках;
  • паспрабаваць сябе ў якасці актора ці актрысы;
  • зрабіць гук і мантаж. 

І ўсё гэта за 48 гадзін і ў файнай кампаніі!

  • Для каго: рэжысёры(кі), аператары(кі), акторы(кі).
  • Калі: здымкі фільмаў пройдуць 15-17 снежня.
  • Дзе: ў Вільні і онлайн.

Усе фільмы, знятыя на КінаКаляды48, будуць складзеныя ў альманах і паказаныя ў віленскім кінатэатры Pasaka.

Дэдлайн – 15 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку можна на сайце.