«Кнігі павінны жыць, для гэтага іх трэба чытаць». У Бабруйску прайшоў таемны буккросінг

У кавярні «Любімае месца» 22 лютага прайшло незвычайнае для Бабруйску мерапрыемства – таемны буккросінг. Любы ахвочы мог прынесці кнігу і ўзамен узяць сабе іншую. Таемным абмен быў там, што ўдзельнікі выбіралі кнігі паводле апісання, вокладкі былі схаваныя.

Таемны буккросінг у Бабруйску.

Ініцыятаркай ідэі стала стваральніца і вядоўца «Кніжнага клубу» у Бабруйску Юлія Буднік.

«Я ўбачыла на OZ, што яны праводзілі такі таемны буккросінг, «фішкай» якога быў выбар кнігі паводле апісання. Я ім пісала некалькі разоў, прасіла праводзіць у Бабруйску, але яны ўсё абіралі іншыя гарады, – распавядае Юлія, як нарадзілася ідэя. – І ўрэшце рэшт падумала, што калі буккросінг не едзе да нас, мы самі можам яго арганізаваць. Мне падаецца, гэта вельмі файная ідэя».

Таемны буккросінг у Бабруйску.

Таемны буккросінг у Бабруйску.

Юлія распавядае, што бабруйчане падтрымалі ідэю буккросінгу – быў моцны водгук у сацсетках, таксама з першых жа хвілін прыйшлі паўдзельнічаць сябры «Кніжнага клубу» – такія ж аматары кніг, як і сама Юлія.

Першыя 20 удзельнікаў буккросінгу атрымалі падарунак – ільняную закладку ручной працы.

Кнігі, якія не забралі, засталіся ў «Любімым месцы» – для іх зрабілі адмысловы домік. Цяпер у кавярні можна не проста паабедаць, папіць кавы, але і абмяняцца кнігамі. Цяпер ужо ў адкрытым фармаце – вокладкі кніг больш не схаваныя. Любую кнігу можна забраць з сабой, аднак арганізатары просяць прынесці таксама кнігу ўзамен, у акуратным стане і пажадана актуальную і цікавую для большасці, не вузкаспецыяльную. Таксама адна з умоваў – у буккросінгу ўдзельнічае літаратура для дарослых.

Таемны буккросінг у Бабруйску.

Таемны буккросінг у Бабруйску.

Таемны буккросінг у Бабруйску.

Таемны буккросінг у Бабруйску.

Таемны буккросінг у Бабруйску.