KORO — конкурс па стварэнні мемарыялу, прысвечанага тэрарыстычнай атацы 22 ліпеня 2011 года ў Нарвегіі.
KORO запрашае прыняць удзел у конкурсе па стварэнні пастаяннага нацыянальнага мемарыялу ў Нарвегіі, прысвечанага тэрарыстычным нападам 22 ліпеня 2011 года. Арганізатары прапануюць ганарар і вытворчы бюджэт.
Конкурс пройдзе ў два этапы: удзельнікі, якія пройдуць на першы этап, будуць запрошаныя да распрацоўкі праектаў мемарыялу на плошчы Ёхана Нігаардсволда.
- Для каго: скульптары_кі, архітэктары_кі і мастакі_чкі.
Арганізатары прапануюць:
- ганарар удзельнікам першага этапа конкурсу ≈ 7800 EUR
- ганарар удзельнікам другого этапа конкурсу ≈ 8650 EUR
- вытворчы бюджэт пераможцы конкурсу ≈ 4,3 мільёна EUR.
Дэдлайн – 1 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.