Чароўная Бярэзіна ў красавіку. Фота Віталя Крываноса
Здаецца, што менавіта цяпер, у сярэдзіне вясны, неба і вада ў рацэ набылі максімальна сіні колер – бабруйскае мора, не іначай! І калі вы не маеце магчымасці пабачыць пекнату красавіцкай Бярэзіны на ўласныя вочы, прапануем вам фоташпацыр ад краязнаўцы і знаўцы прыгожага – Віталя Крываноса, з каментарамі аўтара.
“На левым беразе Бярэзіны за чыгуначным мостам.” 10 красавіка.
“Неба над водамі Бярэзіны і яе незлічоных старыкоў на прасторах левага берага”. 10 красавіка.
“Бярэзіна на левым беразе”. 10 красавіка.
“У пачатку крывога круку і славутых бярэзінскіх абрываў.” 17 красавіка.
“Нешматлікія дрэвы, чые карэньні шчэ не абрынуліся разам зь берагам.” 17 красавіка.
“Наша Бярэзіна красавіцкім вечарам.” 17 красавіка.
“Горад, якім ён бачны зь берагоў утворанага Бярэзінай круку.” 17 красавіка.
“Від на Бярэзіну з мысу ў крывым круку, калі сонца ўжо села”. 17 красавіка.