Літаратурная студыя ад беларускай квір-фем ініцыятывы SZTUKA

Літаратурная студыя SZTUKA – гэта курсы літаратурнага майстэрства. Яны складаюцца з практычных заняткаў у малых групах, а таксама з майстар-класаў ад пісьменніц і пісьменнікаў.   

  • Калі: снежань – красавік 2023.
  • Для каго: пісьменнікі і пачаткоўцы з квір- і фем-оптыкай.

Студыя працуе з беларус(к)амі, якія адносяць сябе да квір і ЛГБТ+ супольнасці і пішуць мастацкую прозу, асабліва аўтафікшн, аўтабіяграфічную і гібрыдную прозу. А таксама з тымі, хто хоча паспрабаваць сябе ў гэтых жанрах. Набіраюць 10 чалавек. Адну групу будзе курыраваць Таццяна Заміроўская (снежань – сакавік), іншую – Алёна Глухава (студзень – красавік 2023). Па выніках плануецца выданне зборніка прац удзельніц і ўдзельнікаў студыі.

Дэдлайн: 30 лістапада.
Падаць заяўку.