Мастацка-літаратурная рэзідэнцыя Goyki 3 – 2023 у Сопаце, Польшча
Гэтую праграму з канца 2020 ладзіць арт-інкубатар Goyki 3, які стварае месца, што спрыяе працы над праектамі і сустрэчам з іншымі мастакамі і спецыялістамі ў пэўных галінах. Арганізатары не вызначаюць канчатковы вынік; не навязваюць тэму рэзідэнцый або праектаў. Яны падтрымліваюць прадуманую дзейнасць, праекты, заснаваныя на даследаваннях, якія ўлічваюць месца іх рэалізацыі. Таксама важна будаваць адносіны з людзьмі і навакольным асяроддзем.
Для каго: мастакі, графічныя дызайнеры, літаратары (пісьменнікі, паэты)
Працягласць – 2 месяцы:
⁃ красавік – чэрвень,
⁃ верасень – лістапад.
Прадастаўляюцца:
⁃ студыя;
⁃ наладжванне кантактаў з мясцовай арт-сцэнай;
⁃ куратарская падтрымка;
⁃ пражыванне // пакрыццё выдаткаў на рэалізацыю праектаў 2 рэзідэнтаў у памеры 8000 PLN брута (залежыць ад абранага слоту часу).
Дэдлайн: 21 кастрычніка.