Навагодні Бабруйск: шукаем атмасферу свята ў горадзе. Фотарэпартаж

У снежні Бабруйск, як і іншыя беларускія гарады, традыцыйна пачынаюць упрыгожваць да зімовых святаў – Калядаў і Новага году. Мы прагуляліся па горадзе і паглядзелі на агеньчыкі, якія запалілі сёлета на кавярнях, установах, прадпрыемствах, пашукалі, ці ёсць хоць штосьці новае, чаго не было ў папярэднія гады. Глядзіце наш фотарэпартаж і дзяліцеся сваімі ўражаннямі – ці ёсць у Бабруйску сёлета святочная атмасфера?

Пачынаем наш шпацыр ад былой зялёнай бібліятэкі – асабняка купчыхі Кацнэльсан. І бачым, што ён абсалютна ніяк не аздоблены да Калядаў і Новага года. А шкада. Падаецца, што гэтак як раз той будынак у Бабруйску, які варта выдзяляць у тым ліку падсветкай і ілюмінацыяй і такім чынам звяртаць на яго большую ўвагу.

 

Дом купчыхі Кацнэльсан

Дом купчыхі Кацнэльсан – былая зялёная бібліятэка, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

Ідзем у гарадскі парк культуры і адпачынку, дзе кінатэатр «Мір». І адразу заўважаем, што хоць брама і падсвечаная крыху, аднак у самім парку навагодняй атмасферы пакуль няма. Толькі зорачкі на ліхтарах нагадваюць святочныя дэкарацыі.

 

Парк

Гарадскі парк культуры і адпачынку, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

Парк

Гарадскі парк культуры і адпачынку, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

З парку ідзем на Сацыялку. Тут на ўчастку ад плошчы Перамогі да тэатру святочны настрой пастараліся стварыць шматлікія крамы і кавярні. На наш погляд, гэта месца, дзе калядная і навагодняя атмасфера адчуваецца найбольш у горадзе.

 

вуліца Сацыялістычная

Вуліца Сацыялістычная, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

вуліца Сацыялістычная

Вуліца Сацыялістычная, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

вуліца Сацыялістычная

Вуліца Сацыялістычная, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

Вуліца Сацыялістычная

Вуліца Сацыялістычная, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

А вось так упрыгожылі бабруйскі тэатр – на фасадзе гледачоў па-расейску вітаюць і віншуюць Дзед Мароз са Снягуркай:

 

Тэатр

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ім.В.Дуніна-Марцінкевіча, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

Ад тэатру ідзем у бок плошчы Леніна, збочваем на вуліцу Савецкую і сустракаем святочна ўпрыгожаную кавярню «Любімае месца». Тут, як звычайна, утульна і стылёва. Увагу прыцягваюць апранутыя ў чырвоныя капелюшы туі, якія нагадваюць пінгвінаў.

 

Любімае месца

Кавярня «Любімае месца», снежань 2022 года. Фота: 1387.io

Любімае месца

Кавярня «Любімае месца», снежань 2022 года. Фота: 1387.io

Любімае месца

Ля кавярні «Любімае месца», снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

Галоўную ялінку Бабруйска толькі-толькі запальваюць. Сёлета штосьці пайшло не па плане і запаліць яе ў запланаваны час не атрымалася – зламалася сістэма. Выглядае ялінка гэтак жа, як і ў папярэднія гады – нічога не змянілася.

 

Плошча Леніна

Галоўная ялінка Бабруйска на плошчы Леніна, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

Вакол ялінкі, як і ў папярэднія гады, разгарнуўся калядны кірмаш. Людзей, аднак, амаль няма – плошча пустая.

 

Плошча Леніна

Калядны кірмаш каля галоўнай ялінкі на плошчы Леніна. Фота: 1387.io

 

На іншым баку плошчы ўпрыгожылі фантан і ў чарговы раз паставілі арку. Больш пакуль аганькоў няма. У папярэднія гады тут было нашмат больш ілюмінацыі.

 

Плошча Леніна

Фантан з ілюмінацыяй, плошча Леніна, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

Плошча Леніна

Фантан з ілюмінацыяй, плошча Леніна, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

Па вуліцы Мінскай накіроўваемся да Палацу мастацтваў і гандлёвага цэнтру «Карона».

 

вуліца Мінская

Святочная ілюмінацыя на вуліцы Мінскай. Фота: 1387.io

вуліца Мінская

Святочная ілюмінацыя на вуліцы Мінскай. Фота: 1387.io

 

Каля Палацу мастацтваў ялінка яшчэ не гарыць. Раней тут усё выглядала больш святочна – побач з ялінкай былі навагоднія кампазіцыі з ілюмінацыяй.

 

Палац мастацтваў

Палац мастацтваў, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

Падыходзім бліжэй да Палацу мастацтваў і бачым, што смутную бронзавую кабету побач з ім апранулі ў нейкі празрысты вэлюм.

 

Палац мастацтваў

Палац мастацтваў, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

Каля «Кароны» традыцыйна стаіць ялінка на паркінгу.

 

Ялінка

Ялінка каля ГЦ «Карона». Фота: 1387.io

Ялінка

Ялінка каля ГЦ «Карона». Фота: 1387.io

 

Паглядзім, як упрыгожылі тэрыторыі вакол сябе прадпрыемствы. Накіроўваемся да «Бабушкиной крынки», якая ўжо не аднойчы здзіўляла сапраўднымі казачнымі гарадкамі з ілюмінацыяй уздоўж вуліцы Карла Маркса. Сёлета там таксама ўсё свеціцца і блішчыць – шмат аганькоў, фотазона. Аднак уся гэтая разнастайнасць не стварае ўражання нечага адзінага і густоўнага.

 

Бабушкина крынка

Святочная ілюмінацыя каля прадпрыемства «Бабушкина крынка». Фота: 1387.io

Бабушкина крынка

Святочная ілюмінацыя каля прадпрыемства «Бабушкина крынка». Фота: 1387.io

Бабушкина крынка

Святочная ілюмінацыя каля прадпрыемства «Бабушкина крынка». Фота: 1387.io

 

Падыходзім да завода ТДіА – тут і ялінка, і фотазона, і ўпрыгожаныя трактары.

 

Завод ТДіА

Завод ТДіА, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

Завод ТДіА

Завод ТДіА, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

Завод ТДіА

Завод ТДіА, снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

Далей – «Чырвоны харчавік» і Эйфэлева вежа ў мініяцюры разам з падсвечанай зефіркай – усё тое самае, што тут стаіць ужо шмат гадоў нават у несвяточны перыяд.

 

Чырвоны харчавік

«Чырвоны харчавік», снежань 2022 года. Фота: 1387.io

Чырвоны харчавік

«Чырвоны харчавік», снежань 2022 года. Фота: 1387.io

Чырвоны харчавік

«Чырвоны харчавік», снежань 2022 года. Фота: 1387.io

 

А што вы думаеце пра сёлетнія святочныя ўпрыгожанні ў Бабруйску? Ці падабаюцца яны вам? Што б вы прыбралі, дадалі, змянілі? Якое месца аздобленае найлепш, на ваш погляд? Запрашаем дзяліцца сваімі думкамі ў каментарах у нашых сацсетках: Instagram, Facebook.

А тут чытайце таксама, ці чакаюць сёлета бабруйцы цуд на Каляды.