«Нават праз 10 год вярнуся ў Бабруйск. Я нікуды больш не хачу». Ірына Хамрэнка-Ушакова ў падкасце «Гарады»

 

Пра што расказала Ірына ў падкасце “Гарады”:

  • Пра жыццё і працу ў Бабруйску.
  • Пра тое, ці ведаюць бабруйцы і жыхары раёна мясцовых чыноўнікаў?
  • Дзе бабруйцы чытаюць, слухаюць і глядзяць навіны?
  • З чым асацыюецца Бабруйск?
  • Габрэйскае жыццё ў горадзе.
  • Трэшовыя гісторыі з Бабруйска.
  • Бабры і скульптуры.
  • Рок за Баброў пачаўся ў Бабруйску.
  • Знішчаны універсітэт.
  • Тайм-клуб«1387» – кропка прыцягнення, дзе праводзіліся культурніцкія ды адукацыйныя імпрэзы.
  • Як запомніліся падзеі 20 года ў Бабруйску? Чэргі, каб паставіць подпіс.
  • Пераезд ва Украіну, вайна і другая эміграцыя ў Польшчу.
  • Цяжкая хвароба маці і немагчымасць прыехаць на яе пахаванне. Як развіталася з ёй на Балтыйскім моры.
  • Ці плануе вяртацца ў Бабруйск і ў якіх умовах?

Топ атмасферных месцаў па версіі Ірыны:

«Крэпасць. Гэта месца сілы, дзяцінства, там была вайсковая частка, “мёртвая зона” з закінутымі будынкамі, дзе мы гулялі. Перад ад’ездам з крэпасцю я нават развітвалася».

«У нас быў прыгожы касцёл, але ў другой палове 20 ст знішчылі яго ўваходную частку і прыфігачылі туды “каробку”, якая цяпер аварыйная, а раней там былі адміністрацыйныя кабінеты», – расказвае журналістка пра адну з мясцовых цікавостак, «гора-касцёл».

«Падонкафскую мову я ў горадзе не застала, бо вучылася ў той час у Менску. Але бабруйцы абмяркоўвалі і абражаліся. Турыстычны брэнд з гэтага не зрабілі, бо часта нейкія рандомныя дэпрэсіўныя фота падпісвалі “так выглядае цэнтр Бабруйска”, гэта было крыўдна, – тлумачыць Ірына.

“Сацыялка – ідзе праз увесь стары горад, гэта габрэйскі Бабруйск, дзе былі праменады, свая атмасферы. Цяпер гэта месца з асаблівым вайбам, з кафэ і крамкамі”.

“Сквер на Бярэзіне, ён некамфортны, але там стары гарадскі пляж з такімі ж старымі таполямі. Падабаецца, калі там не прыбіраюць лісце і ты ідзеш як па дыване жоўтым, і адчуваеш неверагодны пах ад лісця і ракі”.