OneBeat Fellows – рэзыдэнцыя для музыкаў у ЗША
OneBeat Fellows – мерапрыемства для музыкаў, саўнд дызайнераў і кампазітараў да 35 гадоў. Удзельнікам прапануюць праезд, пражыванне і невялікую стыпендыю.
Асноўная мэта рэзыдэнцыі – стварэнне музыкі. Удзельнікі OneBeat Fellows будуць выступаць перад вялікай амерыканскай аўдыторыяй, камунікаваць з мясцовымі музыкамі і праводзіць семінары.
- Для каго: музыкі, кампазітары, саўнд-дызайнеры да 35 гадоў
- Калі: красавік – май і верасень – кастрычнік 2024.
- Дзе: ЗША
OneBeat прапануе:
- праезд
- пражыванне
- невялікую стыпендыю
Дэдлайн: 15 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.