Опцыя для гісторыкаў – воркшоп па гісторыі Усходняй Еўропы, на які можна прапанаваць сваю прэзентацыю.

Кембрыджскі семінар па гісторыі Усходняй Еўропы цалкам звязаны з аспіранцкай платформай гістарычнага факультэта Кембрыджскага ўніверсітэта, мэтай якой з’яўляецца наладжванне абмеркавання Сярэднявечча, ранняга Новага часу і сучаснай гісторыі Усходняй Еўропы з пункту гледжання глабальнага параўнання.

Калі: 2 лістапада 2022 г
Дзе: Sidgewick/Кембрыдж, Вялікабрытанія + анлайн

Для каго: дактаранты любой дысцыпліны, якія цікавяцца сацыяльнай, культурнай і інтэлектуальнай гісторыяй Усходняй Еўропы.

Даслаць заяўку на прэзентацыю (макс. 300 слоў) і кароткую біяграфію трэба на cameasteurope@gmail.com.

Ддл: 24 кастрычніка.
Сачыць за навінамі Кембрыджскага ўсходнееўрапейскага семінара можна на іх старонцы ў Фэйсбуку.