PACT Zollverein: IMPACT23 — сімпозіум па міждысцыплінарных практыках, Германія

Тэма сімпозіуму — “экалогія ўвагі”. Арганізатары запрашаюць творцаў розных дысцыплін і прапануюць праезд, пражыванне і ганарар. 

Удзельнікам прапануюць даследаваць сувязі паміж людзьмі, жывёламі, раслінамі і рэчам. Якія метады, інструменты, стратэгіі неабходныя для пераацэнкі гэтых сувязяў і развіцця прадуктыўных адносінаў? Якія ўкаранелыя стэрэатыпы неабходна разбурыць? IMPACT23 дае прастору для міждысцыплінарных падыходаў. Чатырохдзённы сімпозіум будзе ўключаць у сабе асноўныя і дадатковыя лекцыя, семінары і творчыя выступленні. 

  • Калі: 8 – 12 лістапада.
  • Для каго: харэографы_кі, перформеры_кі, архітэктары_кі, мастакі_чкі, саўнд-дызайнеры_кі, даследчыкі_цы і іншыя творцы.

Арганізатары прапануюць:

  • ганарар 250 EUR,
  • праезд,
  • пражыванне. 

Дэдлайн: 29 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.