Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка. Пагутарылі з яе аўтарам – мастаком Сямёнам Абрамавым

Неўзабаве знясуць стары хірургічны корпус лякарні ім.У.Марзона, а разам з ім можа быць знішчаная першая бабруйская мазаіка, якая месціцца на яго фасадзе. Яе аўтар, мастак Сямён Абрамаў, гатовы вырабіць новую для новага корпуса.