Праграма развіцця маладых артыстаў імя Ліндэмана у Метрапалітэн-Опера
Праграма развіцця маладых артыстаў імя Ліндэмана у Метрапалітэн-Опера на 2023-2024 гады (Нью-Ёрк, ЗША) запрашае таленавітых маладых артыстаў/-к
Праграма выкарыстоўвае выбітныя рэсурсы Met для выяўлення і навучання маладых спевакоў/спявачак / піяністаў/-к для буйной кар’еры ў оперы.
Праграма прадугледжвае спецыялізаванае індывідуальнае навучанне музыцы, мове, драматургіі і руху ад уласнага творчага персаналу Met і запрошаных майстроў.
Прадастаўляецца:
- штотыднёвая стыпендыя,
- курсы анг. мовы і іншыя магчымасці развіцця;
- доступ да рэпетыцый усіх пастановак Metropolitan Opera.
Працягласць удзелу ў праграме:
- 1-3 гады для спевакоў
- 1-2 для піяністаў.
У гэты перыяд маладыя артысты ўдзельнічаюць і за межамі Met са згоды мастацкага і выканаўчага дырэктараў.
Падаць заяўку на праслухоўванне можна праз платформу Resonance (трэба стварыць свой профіль).
Дэдлайн: 1 лістапада. Даведацца больш.