Rondine Cittadella della Pace – магістарская праграма-стыпендыя ў Італіі

Rondine Cittadella della Pace – магістарская праграма-стыпендыя па вырашэнні канфліктаў для маладых лідараў у Італіі.

Rondine Cittadella della Pace – арганізацыя, якая імкнецца паменшыць узброеныя канфлікты па ўсім свеце і распаўсюджвае свой уласны метад творчага пераўтварэння канфліктаў. Прапануюць магістарскую стыпендыю ў адным з універсітэтаў Тасканы. Магістратура камбінуе лідарскую праграму і праграму ў галіне вырашэння канфліктаў. 

  • Для каго: актывісты(кі), культдзеячы(кі), прадстаўнікі(цы) НДА і г.д. ва ўзросце ад 21 да 28 гадоў. 
  • Калі: 2 гады ў 2024-2025 гг. (ліпень – снежань 2024, студзень – снежань 2025)

Магістарская праграма-стыпендыя пакрые:

  • стыпендыю;
  • пражыванне;
  • харчаванне;
  • спецыяльная трэнінгі. 

Ведаць італьянскую мову на момант падачы заяўкі неабавязкова. 

Дэдлайн – 15 студзеня. Даведацца больш і падаць заяўку.