Schaufler Residency@TU Dresden: ‘Data-Worlds‘ — рэзідэнцыя па сацыятэхнічнаму і культурнаму сінтэзу новых рэаліяў у Дрэздэне, Германія
Schaufler Lab@TU Dresden – сумесны праект Фонду Шаўфлера і Дрэздэнскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Мэта рэзідэнцыі – даследаванне ўзаемасувязі паміж людзьмі, машынамі, тэхналогіямі і светам з пункту гледжання мастацтва, гуманітарных і сацыяльных навук.
На рэзідэнцыю ад Schaufler Lab@TU Dresden запрашаюць творцаў, каб зрабіць праекты па тэме ўзаемасувязі паміж людзьмі, машынамі, тэхналогіямі і светам разам з вучонымі універсітэцкіх дысцыплін STEM (матэматыка, прыродазнаўчыя навукі і інжынерыя).
- Для каго: творцы, мастакі(чкі), даследчыкі(цы).
- Калі: 6 месяцаў у інтэрвале 2024 – 2027.
Арганізатары рэзідэнцыі ад Schaufler Lab@TU Dresden прапануюць:
- стыпендыю 3 000 EUR / месяц
- выдаткі на вытворчасць да 10 000 EUR
- студыю ў Тэхнічным універсітэце Дрэздэна
- доступ да майстэрняў для мастацкіх даследаванняў
- дапамогу ў пошуку жылля
- персанальную выставу ў Галерэі Упраўлення акадэмічнай спадчыны TUD і каталог выставы.
Дэдлайн 1 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.